Праваабаронцы: У наступным годзе ў Беларусі рыхтуецца амністыя


У Беларусі рыхтуецца амністыя, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта паведамляюць магілёўскія праваабаронцы. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рукі Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ў судзе.
Фота: sb.by

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пра тое, што праект закону аб амністыі распрацоўваецца беларускімі ведамствамі, прызнаўся старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала на сустрэчы са сваякамі асуджаных. Якія катэгорыі асуджаных патрапяць пад амністыю пакуль невядома.

Вядома, што сустрэча з ім прайшла ў пачатку кастрычніка, аднак інфармацыю пра яе сваякі асуджаных вырашылі не распаўсюджваць.

Як змаглі высветліць праваабаронцы, на сустрэчы старшыня Вярхоўнага суда зазначыў, што спачатку трэба дачакацца выбараў у Нацыянальны сход, прызначаных на канец лютага, і ўлады занепакоеныя тым, як яны пройдуць. Пасля гэтага, у сакавіку, практычна першым нумарам на парадку дня будзе стаяць зацвярджэнне закона аб амністыі.

Апошні раз амністыя ў Беларусі адбылася ў 2022 годзе, яе абвясцілі «ў сувязі з Днём народнага адзінства». Тады Аляксандр Лукашэнка 7 снежня ўхваліў адпаведны закон аб амністыі. Тады паведамлялася, што ад крымінальнага пакарання вызваляць каля 4, 5 тысяч асуджаных, у тым ліку 1,6 тысячы адпусцяць на волю. Аднак амністыя не распаўсюджвалася на палітычныя крымінальныя артыкулы.

Аналітыка
Што азначае лукашэнкаўская амністыя?
2022.10.13 20:18

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў