Што адбываецца на вайсковым аэрадроме «Зяброўка» пад Гомлем?


Апошнія пару месяцаў вайсковы аэрадром «Зяброўка» пад Гомлем, які знаходзіцца паблізу ўкраінскай мяжы, актыўна перабудоўваецца. Там з’явіліся некалькі пясчаных насыпаў, будаўнічыя работы працягваюцца да гэтага часу. Беларуская служба радыё «Свабода» па спадарожнікавых здымках прасачыла змены, якія адбыліся на абʼекце.

У апошні час на аэрадром таксама прыбыла больш расейскай тэхнікі і вайскоўцаў, паведамляюць крыніцы выдання.

«Насамрэч на «Зяброўку» расейская вайсковая тэхніка і жывая сілы прыбылі яшчэ тыдні паўтара таму. Расейцы там заставаліся яшчэ з вясны, але абмежаванай колькасцю. На «Зяброўку» доступ па-ранейшаму зачынены. Як стаялі, так і стаяць войскі РФ, але цяпер там больш тэхнікі і людзей», – распавяла «Свабодзе» крыніца з Гомельскага раёну.

Так выглядаў вайсковы аэрадром у Зябраўцы 24 жніўня 2022 году:

Аэрадром «Зябраўка» 24 жніўня 2022 году. Крыніца: svaboda.org

А так аэрапорт стаў выглядаць менш чым праз месяц, 16 кастрычніка 2022 году:

Аэрадром «Зябраўка» 16 кастрычніка 2022. Крыніца: svaboda.org

Па спадарожнікавых фатаграфіях за 16 кастрычніка заўважна, што на тэрыторыі аэрадрому «Зяброўка» павялічылася колькасць вайсковых грузавікоў, пашырылася тэрыторыя вайсковага лагера, бачна размяшчэнне зенітна-ракетных комплексаў С-300 і С-400, піша «Свабода». На здымку таксама можна заўважыць чыгуначны састаў, які, верагодна, прывёз паліва.

Аэрадром «Зябраўка» 16 кастрычніка 2022. Крыніца: svaboda.org

Таксама на здымках можна заўважыць, што ў паўночнай частцы аэрадрому ўзводзяцца насыпы з пяску. Пры гэтым пясок не прывозіцца, а бярэцца з кар’ераў на аэрадроме. Верагодна, на такіх насыпах могуць у далейшым усталёўваюцца радыёлакацыйныя станцыі, якія служаць для выяўлення мэт і навядзенні ракет.

Аэрадром «Зябраўка» 16 кастрычніка 2022. Крыніца: svaboda.org

Зябраўка месціцца за 10 км ад Гомля і прыкладна за 50 км ад украінскай мяжы. Вайсковую базу стратэгічнай (дальняй) авіяцыі там пачалі ствараць яшчэ ў сталінскі час – у 1952 годзе. Там быў пабудаваны вялікі аэрадром, а таксама і вайсковы гарадок. Цягам 32 гадоў у Зябраўцы быў размешчаны адзін з найбуйнейшых вайсковых гарнізонаў на Гомельшчыне. Пасля распаду СССР база дзейнічала яшчэ тры гады і падпарадкоўвалася наўпрост Маскве. У жніўні 1994 года базу пакінуў апошні расейскі Ту-22, і база была нарэшце закрытая.

Цішыня ў Зябраўцы скончылася на пачатку 2022 года, калі там пачалі размяшчаць расейскіх вайскоўцаў, якія рыхтаваліся да ўварвання ва Украіну.

Hавiны
Што стаіць у Зябраўцы? «Беларускі Гаюн» пералічыў расейскую тэхніку
2022.08.16 11:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў