У Бабруйску разграмілі крэатыўны тайм-клуб «1387»


Так цяпер выглядае Тайм-клуб у Бабруйску.
Фота: чытачы Белсату

У Бабруйску праходзіць ператрус у крэатыўнай прасторы «Тайм-клуб «1387». Сілавікі прыйшлі ў клуб а 17-й гадзіне. Цяпер выносяць каробкі і складваюць іх у бус. Што ў каробках – невядома.

Гэтак жа невядома, што стала нагодай для ператрусу, акрамя таго што з тыдзень таму цкаванне ў адрас прасторы распачалося на пэўных праўладных тэлеграм-каналах.

Дырэктарка Наталля Халанская і некалькі супрацоўнікаў пакуль застаюцца ў клубе. 19 кастрычніка прастора «1387» адзначыла сваё 7-годдзе. Гэта адзіная такая ўстанова ў Бабруйску.

Тайм-клуб аб’ядноўвае вакол сябе актыўных гараджанаў і вядомы шматлікімі цікавымі культурнымі і адукацыйнымі ініцыятывамі і мерапрыемствамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў