Ксенію Луцкіну збіраюцца пазбавіць волі на 8 гадоў. Патрабуе пракурор


Пракурор патрабуе пакараць журналістку Ксенію Луцкіну пазбаўленнем волі на 8 гадоў, паведамляе БАЖ

Ксенія Луцкіна ў судзе.
Фота: sb.by

Паводле паведамлення Беларускай асацыяцыі журналістаў, у працэсе над Ксеніяй Луцкінай адбыліся спрэчкі бакоў. 21 верасня журналістка павінна выступіць з апошнім словам.

Яе абвінавачваюць у «Змове ці іншых дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Журналістку затрымалі ў снежні 2020-га па «справе Прэс-клубу». Першапачаткова Ксенію абвінавацілі ў «нявыплаце падаткаў», а пасля закрыцця гэтай справы распачалі новую.

Раней Луцкіна працавала на Беларускім тэлебачанні, але сышла адтуль на хвалі пратэстаў, далучыўшыся да дзейнасці Каардынацыйнай рады. Супрацоўніцтва з КР і стала падставай для завядзення крымінальнай справы. У зняволенні ў Ксеніі Луцкінай абвастрыліся праблемы са здароўем – пачала расці пухліна ў галаўным мозгу.

Hавiны
«Дайшла да таго, што прапанавала стварыць альтэрнатыўны Мінінфарм». Як судзяць Ксенію Луцкіну
2022.09.03 12:52

Антон Тачняк belsat.eu

 

Стужка навінаў