Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы абмяняць сяброўства Украіны ў NATO на Белгарад


Падчас візіту ў Данію прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі іранічна пракаментаваў прапанову абмяняць частку ўкраінскай тэрыторыі на сяброўства ў Паўночнаатлантычным Альянсе.

«Мы гатовыя абмяняць Белгарад на наша сяброўства ў NATO», – заявіў ён, адказваючы на пытанне журналістаў.

Абноўлена
Данія гатовая перадаць Украіне самалёты F-16
2023.08.20 19:41

Пытанне ўзнікла ў сувязі з нядаўнім скандальным інтэрв’ю Стыяна Енсэна – кіраўніка офісу генеральнага сакратара NATO. Енсэн заявіў, што адным з этапаў завяршэння вайны магла б стаць адмова Украіны ад часткі сваёй тэрыторыі ў абмен на сяброўства ў Паўночнаатлантычным Альянсе.

У Кіеве гэтыя словы былі ўспрынятыя з абурэннем. У МЗС Украіны назвалі «цалкам непрымальнымі» размовы аб уступленні Альянс у абмен на адмову ад некаторых тэрыторыяў. Зяленскі таксама выключыў магчымасць «абмену чагосьці» на ўкраінскія тэрыторыі.

Аналітыка
Карацей, але не хутчэй. Што азначаюць віленскія пастановы NATO наконт Украіны
2023.07.12 18:31

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў