У Варшаве ўзнікла Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой


Беларусы Польшчы на маршы ў Варшаве. 8 жніўня 2020 года.
Фота: ЯП / Белсат

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (Association of Belarusian Business Abroad, ці АВВА) заснаваная ў сталіцы Польшчы. Яе ініцыятары – былыя чальцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Яўген Буры і Мікалай Пракоф’еў, піша радыё «Свабода».

Прэзідэнт ABBA Буры працаваў раней у дзяржаўным сакратарыяце Савету бяспекі Беларусі дарадцам у пытаннях эканамічнай бяспекі і ў прыватным бізнесе. Ягоны намеснік Пракоф’еў спецыялізуецца ў міжнародным бізнесе і кіраваў у Беларусі прыватнай кампаніяй.

Hавiны
«Працаваць вельмі складана». Літоўскі ўладальнік беларускіх крамаў «Mart Inn» хацеў бы іх прадаць
2021.08.20 17:04

«Гэта асацыяцыя беларускага бізнесу, які ў сілу розных прычын быў вымушаны пакінуць нашу родную краіну, у тым ліку не жадаючы працаваць на карысць рэжыму. – расказвае Буры. – Наша галоўная місія – згуртаваць, аб’яднаць і падтрымаць прадстаўнікоў беларускага бізнесу, дзе б ён не знаходзіўся. І цяпер, калі рэжым спрабуе знішчыць прадпрымальнікаў як клас, а бізнес разглядаецца выключна як інструмент фінансавання незаконнай улады, аб’яднанне бізнесу неабходнае як ніколі».

Асацыяцыя ня будзе падтрымліваць бізнес у выглядзе прамога фінансавання. Гаворка ідзе аб дапамозе ў адкрыцці бізнесу ў іншай краіне, неабходнай адукацыі, кансультацыі, даследаванняў рынку, пошуку фондаў, праграмаў іншых краін.

Hавiны
«Гэта катастрофа». «EPAM» з’язджае з чатырох офісаў у Менску
2021.08.20 16:38

Таксама асацыяцыя будзе прыцягваць увагу палітыкаў і чыноўнікаў тых краін, дзе знаходзяцца беларускія бізнесоўцы, каб пры патрэбе адстойваць іх інтарэсы.

Акрамя таго, АВВА плануе запусціць адукацыйны праект для спрашчэння адаптацыі і старту новых праектаў. Ён уключае асновы вядзення бізнесу ў краіне знаходжання, легалізацыя, вывучэнне моў, працоўнае, падатковае заканадаўства, усё неабходнае для перазапуску бізнесу. І, атрымаўшы на курсах такія веды, бізнесмен ужо сам становіцца экспертам і зможа дапамагчы іншым беларусам сваімі ведамі і досведам.

«Мы плануем ажыццяўляць шчыльнае ўзаемадзеянне з Офісам Святланы Ціханоўскай для адстойвання інтарэсаў беларускага бізнесу на самым высокім узроўні», – расказаў Буры.

27 і 28 жніўня АВВА правядзе ў Кіеве для прадпрымальнікаў з Беларусі, якія ўжо вывезлі свой бізнес з краіны або неўзабаве гэта зробяць, форум «Бізнес-Беларусь: Вучыць. Дапамагаць. Ахоўваць».

Hавiны
«Office Life»: улады плануюць змяніць падаткаабкладанне для ІП
2021.08.20 09:34

МГ belsat.eu

Стужка навінаў