Кірыла Маслакова – заснавальніка рэгбійнага клуба «Унія» – затрымалі ў Берасці. Гэтую інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзіла жонка спартоўца.
Паводле чутак, затрымліваў Маслакова ГУБАЗіК.
Кірыл Маслакоў граў у некалькіх берасцейскіх музычных гуртах, раней быў блізкі да антыфашысцкага руху. Апошнія гады ён актыўна развіваў рэгбі ў Беларусі, заснаваў рэгбійны клуб «Унія», які выступаў у чэмпіянаце Польшчы.
Ягоны бацька – трэнер Георгій Дабруашвілі – раней быў дэпутатам гарадскога савету. У 2010 годзе ён прывёў на матч мясцовага «Дынама» некалькі дзясяткаў дзяцей у майках з выявай Аляксандра Лукашэнкі і надпісам «Наш прэзідэнт».
МГ belsat.eu