Барысаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат – пад пагрозаю закрыцця


Барысаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у вёсцы Тарасікі могуць закрыць. Пра гэта паведамляюць на старонцы інтэрнату ў Instagram.

Скрыншот з відэа на старонцы дому-інтэрнату. Крыніца: taras_iki / Intagram

Пастаяльцаў хочуць перавесці ў іншыя ўстановы. У паведамленні не тлумачыцца, з якой прычыны хочуць закрыць інтэрнат у Тарасіках, але працаўнікі інтэрнату просяць пра дапамогу:

«Не праходзьце міма! Дапамажыце нам быць пачутымі…»

«Можна пісаць, тэлефанаваць у Камітэт працы і занятасці насельніцтва, у міністэрства і ўсюды-ўсюды. Нас шмат, мы не адны», – пішуць адміністратары старонкі дому-інтэрнату.

«Мы проста хочам заставацца ў Тарасіках, з нашымі падапечнымі. Мы шмат перажылі разам, мы жылі з імі на вахтах у складаны перыяд пандэміі ўдалечыні ад сваіх семʼяў. І нам удалося зберагчы нашых пастаяльцаў… Тады ўдалося.»

Барысаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у Тарасіках – установа сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Ён размешчаны ў лясной зоне на адлегласці 17 км ад Барысава. Дом-інтэрнат у Тарасіках разлічаны на 270 пастаяльцаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў