Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне «БелМузТВ»


Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне заснавальніку тэлепраграмы «БелМузТВ». Прычынаю сталася нібыта невыкананне патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам аб СМІ.

Лагатып «БелМузТВ».
Фота: БелМузТВ / facebook

Пісьмовае папярэджанне з боку Міністэрства інфармацыі атрымаў заснавальнік тэлепраграмы «БелМузТВ». Ведамства тлумачыць, што папярэджанне было агучанае нібыта за «невыкананне патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам аб СМІ, якія вызначаюць абавязковыя дзеянні заснавальніка сродку масавай інфармацыі пры змяненні звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр сродкаў масавай інфармацыі».

Асноўным кантэнтам забаўляльнага тэлеканалу «БелМузТВ» ёсць беларускія і замежныя відэакліпы, хіт-парады і мультсерыялы.

Hавiны
КДК абвінаваціў фірмы таксі ва ўтойванні больш як 5 млн рублёў
2023.07.20 16:27

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў