ISW: Расея можа пагражаць ядравай зброяй, каб стрымаць контрнаступ ЗСУ


Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін можа выкарыстоўваць ядравыя пагрозы для стрымлівання контрнаступу Украіны на акупаваныя Херсонскую, Запарожскую, Данецкую і Луганскую вобласці. Пра гэта заявілі аналітыкі амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW).

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Sputnik

На думку аналітыкаў, Пуцін можа наўпрост ці ўскосна заявіць, што расейская ядравая канцэпцыя, якая дазваляе выкарыстоўваць ядравую зброю для абароны тэрыторыі краіны, дастасоўваецца да нядаўна далучаных тэрыторыяў.

«Такія дзеянні пагражаюць Украіне і яе партнёрам ядравай атакай, калі ўкраінскія контрнаступы ў вызваленні акупаванай Расеяй тэрыторыі працягнуцца. Пуцін можа меркаваць, што пагроза ядравай зброяй або яе выкарыстанне адновяць стрымліванне Расеі пасля таго, як правал яе ўварвання разбурыў магчымасці стрымлівання звычайнай зброяй. Ва Украіны і яе заходніх партнёраў можа быць вузкае акно магчымасцяў для контрнаступу да таго, як Крэмль анексуе гэтую тэрыторыю», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле ранейшых прагнозаў і інфармацыі Белага дому расейскі ўрад, хутчэй за ўсё, паспрабуе анексаваць акупаваныя часткі Херсонскай, Запарожскай, Данецкай і Луганскай вобласцяў да сёлетняга 11 верасня, калі ў Расеі маюць прайсці выбары і, магчыма, рэферэндум.

Таксама афіцыйныя асобы ЗША занепакоеныя пагрозай ужывання ядравай зброі Расеяй больш, чым калі-небудзь з часоў халоднай вайны.

Аналітыка
Дзясяткі тысяч загінулых і параненых. Якія страты зазналі Украіна і Расея з пачатку вайны?
2022.07.20 08:42

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў