З пачатку года бензін у Беларусі падаражэў ужо на 12%


Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС А100. Менск, Беларусь, 28 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

20 ліпеня «Белнафтахім» у чарговы раз павялічыў на 1 капейку кошты на аўтамабільнае паліва. Гэта ўжо 22-е падаражэнне сёлета.

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра цяпер складае 1 руб. 92 кап., АІ-95-К5-Еўра – 2 руб. 2 кап., АІ-98-К5-Еўра – 2 руб. 24 кап., дызельнага паліва – 2 руб. 2 кап.

З улікам гэтага падаражэння рост коштаў з пачатку 2021 года складае 12%.

У «Белнафтахіме» павышэнне кошту на паліва патлумачылі тым, што рост коштаў на вуглевадародную сыравіну на міжнародных рынках з пачатку 2021 года склаў 39%.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў