Праваабаронцы прызналі журналістаў палітвязнямі


Ганна Галёта і Ігар Ільяш. Вокладка да матэрыялу «345 дзень пратэстаў: Святлана Ціханоўская ў Вашынгтоне, пераслед журналістаў і арышт рахункаў НДА». 19 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат

На 20 ліпеня ў краіне 577 афіцыйна прызнаных вязняў сумлення, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Статус палітвязня атрымалі Таццяна Кузіна, Валерыя Касцюгава, Алег Груздзіловіч, Інэса Студзінская, Алесь Дашчынскі, Ганна Галёта і Ігар Ільяш.

16 ліпеня пасля ператрусаў былі затрыманыя журналісты «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч, Інэса Студзінская і Алесь Дашчынскі, якія шмат гадоў прапрацавалі ў гэтым СМІ, вядомыя па матэрыялах, што асвятляюць найважнейшыя грамадска-палітычныя падзеі ў Беларусі, а таксама журналісты Ганна Галёта і Ігар Ільяш, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам».

«На працягу доўгага часу ўлады Беларусі мэтанакіравана праводзяць палітыку абмежавання правоў і волі, падвяргаючы рэпрэсіям прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і абмяжоўваючы магчымасці грамадзян свабодна шукаць і атрымліваць інфармацыю», – гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Яны падкрэсліваюць, што пазбаўленне волі было ўжытае выключна з-за іх перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і інфармацыі.

Праваабарончыя арганізацыі патрабуюць вызваліць гэтых і ўсіх палітычных зняволеных.

Hавiны
Па ўсёй краіне прайшла атака сілавікоў на журналістаў «Белсату». Галоўнае
2021.07.16 18:05

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў