Журналістаў адпусцілі праз некалькі гадзін, астатнія затрыманыя застаюцца ў зняволенні, паведамляе «Рэгіянальная газета».
Затрыманне адбылося каля каменю «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі». Каля 14 гадзін у маладзечанскі парк заехала міліцэйская газель, і сілавікі ў форме і цывільным адзенні схапілі шэсць чалавек. Сярод затрыманых апынуліся жанчыны, якія маюць непаўнагадовых дзяцей.
Па звестках «РГ», з затрыманымі праводзяць прафілактычныя гутаркі. Журналістаў выпусцілі прыкладна праз дзве гадзіны. Астатнія затрыманыя на гэты момант заставаліся ў аддзяленні міліцыі.
МГМ, belsat.eu