У Дзень медыкаў «Белыя халаты» апублікавалі спіс калег, памерлых падчас каронавіруса


Фота мае ілюстратыўны характар.
Фота: АК / Белсат

Тэлеграм-канал «Белыя халаты» перапыніў ланцужок віншаванняў медыкаў з прафесійным святам, каб нагадаць пра тых, хто не здолеў перажыць пандэмію каронавіруса ў Беларусі.

«Сённяшні дзень медыка – сумны, бо менавіта сёння мноства сем’яў у Беларусі, якія страцілі блізкіх, родных, тых, хто да апошняга працаваў у медыцыне і ратаваў людзей, думаюць пра тое, што іх любімых няма побач у гэты дзень», адзначаецца ў паведамленні.

Шчыра спачуваем блізкім тых, хто ахвяраваў сабой ў барацьбе з хваробамі.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў