Следства ў «справе аб дзяржперавароце» працягнулі яшчэ на чатыры месяца


Рыгор Кастусёў.
Фота: Наша ніва

Пра працяг следчых дзеянняў па «справы аб дзяржперавароце» да кастрычніка напісаў родным адзін з фігурантаў справы – старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, паведамляе «Радыё Свабода».

«11 чэрвеня мне ўручылі пастанову Генеральнай пракуратуры аб працягненні расследавання яшчэ на 4 месяцы, да 12 кастрычніка 2021 году», – напісаў Кастусёў.

Меру стрымання яму пакінулі бязь зменаў: ён застаецца пад вартаю.

«Не ведаю, што ім трэба, бо буду ў рэжыме чакання проста сядзець. Баяцца, што я збягу за мяжу, або паўплываю на хаду следства. Абсурд ды і толькі. Ня ведаю, што яны хочуць змяніць, бо віны ў змове я не прызнаю. БТ інтэрв’ю не даваў», – піша палітык.

Акрамя Кастусёва абвінавачанымі ў справе «аб змове з мэтаю захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» праходзяць Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч ды яшчэ шасцёра асобаў.

ВІДЭА
Фэйкавыя пераварот і ліквідацыя Лукашэнкі гэта аперацыя ФСБ ці КДБ? Інтэрв’ю з Маркам Фейгіным
2021.04.22 20:56

АД, belsat.eu

Стужка навінаў