Дзякуй за прытулак «Азоўсталь» – месца маёй смерці і майго жыцця. У палон здаўся аўтар знакамітых фота


Сёння стала вядома, што ў расейскі палон здаўся баец «Азова» Зміцер Казацкі. Вайсковец з пазыўным «Орест» стаўся аўтарам знакамітых фотаздымкаў абаронцаў «Азоўсталі». Аб гэтым Казацкі паведаміў ва ўласным Instagram.

У палон здаўся Зміцер Казацкі.
Фота: kztsky / Instagram

«Ну вось і ўсё. Дзякуй за прытулак «Азоўсталь» – месца маёй смерці і майго жыцця», – напісаў Казацкі.

Вайсковец таксама з гумарам папрасіў падпісчыкаў пакуль ён будзе ў палоне, адправіць ягоныя фотаздымкі на ўсе журналісцкія прэміі і фотаконкурсы.

«Калі што-небудзь выйграю, пасля выхаду будзе вельмі прыемна…», – напісаў вайсковец.

У палон здаўся Зміцер Казацкі.
Фота: kztsky / Instagram

Брытанская выведка паведаміла пра 1700 украінскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон. У Расеі паведамляюць амаль пра 2000.

Аналітыка
«Яны застаюцца ў пекле». Што трэба ведаць пра абарону «Азоўсталі»
2022.05.17 00:22

Раман Лугоўскі belsat.eu

 

Стужка навінаў