У Менску зноў затрымалі былога міліцыянта Кулакоўскага, які звольніўся пасля 9 жніўня


Дзмітрый Кулакоўскі.
Фота: prisoners.spring96.org

20 траўня ў Менску затрымалі былога міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў тэлеграм-канале «Списки задержанных».

Інфармацыю «Белсату» пацвердзіла Юлія, жонка Дзмітрыя Кулакоўскага:

«А 17:00 будзе суд. Забралі яго проста з дому. Рэчы засталіся. Я не здолела датэлефанавацца, вярнулася і зразумела. Патэлефанавала ў Ленінскі РУУС, і мне паведамілі, што ён у іх. І будзе накіраваны на Акрэсціна».

Працэс над затрыманым адбудзецца ў судзе Ленінскага раёну Менску. У чым вінавацяць мужчыну, жонка пакуль не ведае.

Шчыра кажучы
Калі сілавікі пяройдуць на бок народу?
2021.05.19 19:34

Па выніках суду Дзмітрыя Кулакоўскага арыштавалі на 15 содняў за нібыта непадпарадкаванне міліцыянтам.

«Нібыта каля Ленінскага РАУС яго прынялі за асобу, падобную да асобы, што ўдзельнічала ў несанкцыянаваным шэсці, прапанавалі прайсці ў РАУС праверыць асобу, а ён стаў супраціўляцца. Ён, канечне, гэта ўсё на судзе абвяргаў», – распавяла жонка былога міліцыянта.

Арышт яна звязвае з актыўнымі выказваннямі свайго мужа.

Дзмітрый Кулакоўскі працаваў у міліцыі з 2006 года, узначальваў крымінальны вышук у Заводскім РУУС Менску. Мае прафесійныя ўзнагароды і падзякі ад кіраўніцтва. Пасля выбараў 2020 года заявіў, што не згодны з дзеяннямі ўлады, і звольніўся.

Першы раз яго затрымалі недалёка ад дому. За «непадпарадкаванне» яму далі 12 содняў арышту паводле арт. 23.4 КаАП. На знак пратэсту Дзмітрый праглынуў чатыры металічныя прадметы. Затым на яго склалі новы пратакол, зноў за «непадпарадкаванне», і далі ўжо 15 содняў.

Hавiны
Былога міліцыянта, якога катавалі на Акрэсціна, ізноў затрымалі. Гэтым разам па «крыміналцы»
2020.12.07 18:59

4 снежня Кулакоўскі спрабаваў пакінуць Беларусь, але быў затрыманы на мяжы і дастаўлены ў ізалятар. Пераведзены ў СІЗА Жодзіна ў якасці падазраванага ў крымінальнай справе паводле арт. 369 КК. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады.

22 студзеня 2021 года былога міліцыянта асудзілі на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Вызвалілі ў зале суда да апеляцыі.

Hавiны
Экс-начальніка крымінальнага вышуку судзяць за «абразу» аператыўніка
2021.01.20 16:22

МГ belsat.eu

Стужка навінаў