У Берасці на 3 гады калоніі асудзілі 60-гадовага Уладзіміра Гундара


Уладзімір Гундар на судзе са сваёй адвакаткай. Фота МК / Белсат

Інваліда 2-й групы Уладзіміра Гундара затрымалі перад Новым годам у гэтак званай справе Аўтуховіча. Але судзілі мужчыну нібыта за гвалт альбо пагрозу гвалту над службовай асобаю.

Працэс у абласным судзе Берасця адбываўся ў закрытым рэжыме, але на агучванне выраку пусцілі сваякоў і сяброў.

Актывіста з Баранавічаў Уладзіміра Гундара затрымалі паводле арт. 289 КК («Акт тэрарызму»). Але судзяць адразу паводле трох крымінальных артыкулаў: арт. 366 («Гвалт або пагроза гвалту над службовай асобай, якая выконвае службовыя абавязкі, або над іншай асобай, якая выконвае грамадзянскі абавязак»), арт. 361 («Заклік да дзеянняў на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам») і арт. 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту над супрацоўнікам унутраных справаў»).

Іх былому афганцу інкрымінавалі пасля ператрусу: нібыта актывіст перашкаджаў сілавікам і пагражаў ім.

Уладзімір Гундар не мае адной нагі, але ў СІЗА яму не далі ўзяць пратэзу. Дачка актывіста Інга лічыць, што гэта зрабілі наўмысна, каб ускладніць бацьку жыццё ў СІЗА.

Пасля прысуду спадар Уладзімір паспеў прачытаць патрыятычны верш і выкрыкнуць: «Беларусь будзе вольнай!».

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў