МЗС Вялікай Брытаніі адрэагавала на пераслед СМІ ў Беларусі


Міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Домінік Рааб.
Фота: DW

Міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Домінік Рааб заклікаў улады Беларусі да канструктыўнага дыялогу.

«Крыміналізацыя галасоў апазіцыі і незалежных СМІ ў Беларусі хутчэй распаліць, чым сцішыць прагу людзей да дэмакратыі і свабоды», – напісаў ён у заяве, апублікаванай на сайце МЗС Вялікай Брытаніі.

«Улады Беларусі мусяць спыніць гэтую кампанію прыгнёту, вызваліць затрыманых на палітычных падставах і далучыцца да змястоўнага і канструктыўнага дыялогу», – перакананы Домінік Рааб.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў