Аляксандра Фядуту, які больш за год застаецца за кратам, прызналі палітвязням. Разам з ім яшчэ сем чалавек


Колькасць палітвязняў у Беларусі працягвае павялічвацца: праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек.

Сярод іх знакаміты палітолаг Аляксандр Фядута. Яго трымаюць за кратамі ўжо больш за год за нібыта «ўдзел у змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам», але следчых дзеянняў практычна не вядуць. Фядута мае цяжкія хранічныя хваробы.

Аляксандр Фядута.
Фота: Аляксандр Фядута / Facebook
Hавiны
У чаканні матацыклетаў з кулямётамі. Публіцыст Іван Давыдаў аб «прызнанні» Аляксандра Фядуты
2021.04.26 16:14

Таксама палітзняволенымі прызнаныя:

  • Яўген Клімаў, асуджаны паводле арт. 361-1 КК за «кіраванне экстрэмісцкім фармаваннем» і паводле арт. 130 КК за «распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні прадстаўнікоў улады» да пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў у папраўчай калоніі;
  • Сяргей Санюта, асуджаны паводле арт. 130 КК за публікацыі ў сацыяльных сетках з заклікам супраціўляцца супрацоўнікам органаў унутраных справаў да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Святаслаў Шубіч, асуджаны паводле арт. 130 за публікацыі ў сацыяльных сетках, паводле арт. 368 за абразу прэзідэнта, паводле арт. 328 КК за захоўванне нязначнай колькасці наркатычных сродкаў без мэты збыту да 5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Алег Нічыпорка, асуджаны паводле ч. 1 і 2 арт. 218 КК за розныя пратэсныя надпісы і дзеянні, якія пацягнулі пашкоджанні фасадаў будынкаў і відэакамераў, паводле арт. 205 КК за выкраданне маёмасці, паводле арт. 341 КК за пратэсныя надпісы ў грамадскіх месцах і паводле арт. 370 КК за здзек з дзяржаўных сімвалаў да 3 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі. Падчас судовага пасяджэння абвінавачаны заявіў, што доказы яго віны атрыманы пад катаваннямі, і таму адмаўляў вялікую частку абвінавачання;
  • Аляксей Храловіч, асуджаны на закрытым судовым пасяджэнні паводле ч. 2 арт. 356 КК за здраду дзяржаве – перадачу тэлеграм-каналу звестак, якія ён меў у сувязі з займанай пасадай, да 10 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафу 500 базавых велічынь;
Hавiны
У Менску асудзілі падпалкоўніка КДБ, які здабыў перамовы Эйсмант і Баскава
2022.03.30 18:45
  • Уладзімір Гундар, мае інваліднасць, абвінавачваецца паводле арт. 285 («Стварэнне злачыннай арганізацыі»), паводле арт. 357 КК («Замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»), утрымліваецца ў СІЗА больш за год. Таксама Гундар асуджаны паводле арт. 366 КК да трох гадоў пазбаўлення волі за кінуты на падлогу і пабіты падчас ператрусу ўласны тэлефон, што кваліфікавана судом як пагроза службовай асобе;
  • Павел Кучынскі, мае анкалагічнае захворванне, абвінавачваецца паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), арт. 389 («Пагроза ў дачыненні суддзі»), арт. 391 («Абраза суддзі»), арт. 364 («Пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў»).

Такім чынам, у Беларусі прызнаныя палітвязнямі 1135 чалавек.

Hавiны
Патрыятызм ці злачынства? Каго і за што ў Беларусі вінавацяць у «здрадзе дзяржаве»
2022.04.08 14:36

АД belsat.eu

Стужка навінаў