Ва Украіне забаранілі дзейнасць 11 прарасейскіх партыяў і заблакавалі 1500 інтэрнэт-рэсурсаў з прапагандай


На час вайны Рада нацыянальнай бяспекі Украіны забараніла дзейнасць 11 прарасейскіх партыяў, паведаміў у сваім відэазвароце прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.

У лік забароненых трапілі: «Опозиційна платформа – За життя», Апазіцыйны блок, Партыя Шарыя, «Наші», «Ліва опозиція», «За новий соцiалiзм» (Саюз левых сілаў), «Держава», Прагрэсіўная сацыялістычная партыя Украіны, «Сацыялістычная партыя Украіна», партыя «Соціалісти», Блок Уладзіміра Сальды.

Прэс-канферэнцыя ў штаб-кватэры партыі «Опозиційна платформа – За життя».
Фота: Deutsche Welle

Таксама ва Украіне заблакавалі 1500 інфармацыйных рэсурсаў, якія «распаўсюджвалі прапаганду і дэзынфармацыю». Паводле ўкраінскага МУС, аўдыторыя гэтых каналаў налічвала каля 15 мільёнаў падпісчыкаў.

Акрамя таго, заблакаваныя 3178 публікацыяў, у якіх «апраўдваліся вайсковыя злачынствы і гібель мірнага насельніцтва Украіны».

Кіберпаліцыя Украіны 26 лютага стварыла тэлеграм-канал StopRussiaChannel | MRIYA і тэлеграм-бот, на які МУС заклікае дасылаць скаргі на небяспечны кантэнт у сацсетках.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў