Філосафа Уладзіміра Мацкевіча перавялі з калоніі ў турму


Палітычнага вязня Уладзіміра Мацкевіча перавялі са шклоўскай калоніі ў Магілёўскую турму № 4. Сябры і паплечнікі філосафа і метадолага не ведаюць, на які тэрмін яго перавялі.

Філосаф, метадолаг і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч.
Фота: Белсат

13 лютага сёлета ў дачыненні Уладзіміра Мацкевіча ў шклоўскай калоніі адбыўся суд аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змяненні ўмоваў рэжыму. Пры гэтым на паседжанне не пусцілі родных і нават адваката.

Цяпер сувязі з Уладзімірам Мацкевічам няма, лісты ад яго не даходзяць. Тым не менш стала вядома, што яго перавялі са шклоўскай калоніі ў Магілёўскую турму № 4. На які тэрмін, пакуль невядома.

Метадолаг Уладзімір Мацкевіч застаецца ў няволі ўжо больш за паўтара года. Яго затрымалі 4 жніўня 2021-га, доўгі час не праводзілі ніякіх следчых дзеянняў. У лютым 2022-га палітычны вязень трымаў галадаванне з патрабаваннем змяніць меру стрымання і завяршыць следчыя дзеянні. У чэрвені 2022 года Менскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у злачынствах паводле трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК) і стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК). Уладзіміру Мацкевічу прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

12 кастрычніка стала вядома, што палітычнага вязня этапавалі ў шклоўскую ПК № 17. Ягоныя сваякі вельмі турбуюцца за здароўе вязня. Менавіта ў шклоўскай калоніі загінуў палітзняволены Вітольд Ашурак.

Новы адрас для лістоў і тэлеграмаў: вул. Крупскай, 99а, 212011, г. Магілёў, Уладзіміру Мацкевічу.

Hавiны
Уладзімір Мацкевіч за кратамі напісаў дзве кнігі
2022.10.05 20:39

Алена Аляксандрава belsat.eu

 

Стужка навінаў