196-ы дзень пратэсту: прадукты ў крэдыт, прысуд Навальнаму і першае адкрытае паседжанне СХОДу


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі доўжацца 196 дзён. У краіне працягваюць саджаць новых беларусаў, найбуйнейшы харчовы магазін пачаў прадаваць прадукты ў крэдыт, звольненыя па палітычных матывах выкладчыкі знаходзяць новыя месцы працы ў Еўропе. А неверагодныя беларусы працягваюць выходзіць на вуліцы ў знак салідарнасці з затрыманымі і выказваюць сваю незадаволенасць рэжымам.

Сёння, 20 лютага, дзень народзінаў у нашай журналісткі Дар’і Чульцовай. Але свой 24-ты дзень народзінаў Даша сустракае не дома са сваякамі і сябрамі, а за кратамі.

Журналістак «Белсату» Дашу Чульцову і Кацярыну Бахвалаву затрымалі за выкананне сваіх прафесійных абавязкаў: яны вялі стрым з «Плошчы Пераменаў» 15 лістапада. Суд Фрунзенскага раёну прызнаў іх вінаватымі за арганізацыю масавых беспарадкаў і пакараў двума гадамі пазбаўлення волі.

З самай раніцы на знак салідарнасці ў гэты дзень беларусы зладзілі акцыі падтрымкі і павіншавалі Дашу з яе святам.

А ў цэнтры Бруселю на галоўнай вуліцы з’явіўся вось такі банэр, на якім заклікаюць да вызвалення журналістаў.

«Еўраопт» пачаў прадаваць прадукты ў крэдыт. Стаўка – 22-24%

Служба дастаўкі прадуктаў і прамысловых тавараў E-dostavka, што ўваходзіць у структуру «Еўраопта», цяпер прапануе набываць свае тавары ў крэдыт. Яго можна аформіць, калі кошт замовы перавышае 50 рублёў. Стаўка вагаецца ад 22% (на паўгода) да 24% (на год).

Грошы выдае «Статусбанк», які разам з «Еўраоптам» уваходзіць у склад «Еўрагандля».

Сёння над Аляксеем Навальным прайшло адразу два судовых паседжання

У першай палове дня Масгарсуд прызнаў законным рашэнне Сіманаўскага раённага суда, які замяніў палітыку Аляксею Навальнаму ўмоўны тэрмін па справе «Іў Рашэ» на рэальнае пазбаўленне волі. Выязное пасяджэнне праходзіла ў Бабушкінскам судзе Масквы.

Аляксей Навальный ў Бабушкінскам судзе ў Маскве 20 лютага 2021 года.
Фота: прэс-служба суда

Пазней, у тым жа судзе Масквы суддзя Вера Акімава вынесла абвінавачвальны прысуд палітыку Аляксею Навальнаму па справе аб паклёпе на 94-гадовага ветэрана Ігната Арцёменка. Па вынесеным абвінавачанні Навальны павінен заплаціць ветэрану штраф у памеры 850 тысяч расейскіх рублёў за паклёп. Пракурор Кацярына Фралова прасіла штраф у памеры 950 тысяч.

Меркаванні
Патаптацца па расейскім самалюбстве? А што – так было можна?!
2021.02.20 18:07

Украіна зноў аднесла Беларусь да краін «чырвонай зоны»

Беларусы, якія плануюць прыбыць ва Украіну, зноў будуць вымушаныя пайсці ў ізаляцыю на 14 дзён або на працягу содняў здаць ПЦР-тэст. Таксама можна прыехаць у краіну з гатовымі вынікамі тэсту, зробленага не пазней чым за 48 гадзін да моманту перасячэння мяжы.

Топ-плывец Беларусі Павел Санковіч пачаў збіраць скродкі для рэпрэсаваных спартоўцаў – у планах 200 тысяч долараў.

«Я не магу спакойна прачынацца і чытаць навіны, якія дастаўляюць нібы з пекла. Я не магу спакойна засынаць і абдымаць сваіх дзяцей, ведаючы, што тысячы беларусаў засталіся без гэтай магчымасці», – адзначыў Павел Санковіч у апісанні праекту.

Новыя звесткі пра ціск падчас збору подпісаў пад лістом «супраць санкцыяў»

Народнае антыкрызіснае кіраванне і кампанія «Сумленныя людзі» з дапамогаю чат-ботаў сабралі інфармацыю пра ціск і запужванне працаўнікоў.

Па выніках на 181 заводах зафіксаваныя выпадкі ціску. Увогуле пра ціск з боку кіраўніцтва падчас збору подпісаў пад лістом афіцыйных прафсаюзаў «супраць санкцыяў» паведамілі 899 завадчанаў.

Hавiны
Працаўнікі 181 заводу паведамілі пра ціск падчас збору подпісаў пад лістом «супраць санкцыяў»
2021.02.20 20:23

Выкладчыкі з трох беларускіх ВНУ атрымалі працу ў Еўропе пасля звальненняў

Звольненыя з-за сваіх палітычных поглядаў 12 выкладчыкаў дзяржаўных беларускіх ВНУ змаглі знайсці працу за мяжой дзякуючы падтрымцы выкладчыкаў міжнароднай універсітэцкай супольнасці, распавяла прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па адукацыі Вольга Шпарага.

«Міжнародная ўніверсітэцкая супольнасць не застаецца ў баку і аказвае дапамогу не толькі рэпрэсаваным студэнтам, але і выкладчыкам. У студзені 2021 года Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт прыняў на працу 12 выкладчыкаў, якія былі звольненыя з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Акадэміі МУС і Інстытута гісторыі НАН Беларусі», – гаворыць Вольга Шпарага.

Тэрмін хатняга арышту юрыста штаба Віктара Бабарыкі і адваката Марыі Калеснікавай Іллю Салею падоўжаны да 16 красавіка.

Падчас хатняга арышту Ілля Салей перахварэў на каронавірус. Вось як ён бавіць свой час:

«Шпацыруе па балконе, дыхае свежым паветрам, шмат чытае, перадае ўсім прывітанні».

Hавiны
Адвакату Марыі Калеснікавай Іллю Салею працягнулі тэрмін хатняга арышту ў трэці раз
2021.02.20 15:58

Вечарам беларусы зноў выйшлі на вуліцы каб падтрымаць палітычных вязняў, якіх на дадзены момант у краіне 251 чалавек.

Вечаровы шпіль
Лукашэнка з’явіўся ў клабхаўс! Сатырычнае шоу
2021.02.20 21:09

АД belsat.eu

Стужка навінаў