Песня гурту «Irdorath» трапіла ў лонг-ліст музычнай прэміі ў Нідэрландах


Песню фолк-гурту «Irdorath» «Зорамі» залучылі ў лонг-ліст прэміі «Celtcast Fantasy Award» у Нідэрландах. «Вау!» – адрэагавалі музыкі ў сацсетках. «Зорамі» намінаваныя ў катэгорыях «Лепшае відэа», «Лепшая песня» і «Лепшае канцэртнае выступленне».

Музыкі напісалі гэтую песню, калі былі ў калоніі, запісалі яе ўжо пасля вызвалення.

«Вау! Агулам «Irdorath» намінаваныя тры разы: «Лепшае відэа», «Лепшая песня» і «Лепшае канцэртнае выступленне»! Галасаванне ўжо пачалося. Вы таксама можаце прагаласаваць за нас да поўначы 20 студзеня», – паведаміў гурт у сваім Instagram.

Песню «Зорамі», напісаную за кратамі, музыкі выпусцілі ў леташнім верасні. «Такія людзі, як мы, спявалі яе шмат разоў, ціха і таемна, са слязамі на вачах. Песня дала надзею і веру ў сябе ў гэтым халодным акіяне несправядлівасці», – прызнаваліся аўтары.

Пяцярых музыкаў «Irdorath» затрымалі ў жніўні 2021 года. Антон Шніп, а таксама Юлія і Пётр Марчанкі былі асуджаныя на 1,5 года калоніі і вызваліліся ў кастрычніку 2022 года. Два іншых удзельніка гурту, Уладзімір і Надзея Калачы, былі асуджаныя на 2 гады паводле абвінавачвання ва «удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак» і выйшлі на волю ў красавіку летась.

«Віною» музыкаў сталася тое, што яны выходзілі на мітынгі ў 2020 годзе і спявалі песні, у тым ліку Віктара Цоя.

Hавiны
«Нас пакаралі, бо мы спявалі». Гурт Irdorath выпусціў песню, напісаную ў калоніі
2023.09.09 00:17

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў