Вольгу Класкоўскую асудзілі на два з паловай года калоніі


Суд Маскоўскага раёну Берасця вынес 20 студзеня прысуд у справе палітзняволенай Вольгі Класкоўскай. Яе прызналі вінаватай у абразе берасцейскага міліцыянта (арт. 369 КК) і прысудзілі да двух з паловай года калоніі, паведамляе «Вясна».

Праваабаронцы нагадваюць, што справу за абразу прадстаўніка ўлады завялі на Вольгу Класкоўскую, калі яна ўжо адбывала тэрмін у гомельскай жаночай калоніі па іншай справе. Год таму Класкоўскую асудзілі да двух гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у акцыі пратэсту, падчас якой быў перакрыты рух транспарту ў сталічным мікрараёне Серабранка.

Hавiны
Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы
2020.12.22 14:40

Паводле артыкулу 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») Вользе прысудзілі паўтара года хатняй «хіміі», але агулам – шляхам складання тэрмінаў – прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Вольга Класкоўская адмовілася ўдзельнічаць у судовым працэсе, патлумачыўшы адмову тым, што «суд над ёй незаконны і несправядлівы». Як перадае праваабарончы цэнтр «Вясна», са словамі «Жыве Беларусь» яна пакінула пасяджэнне.

Артыкулы
Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую зноў змяшчалі ў ШІЗА
2021.10.17 19:58

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў