Польскі памежнік атрымаў траўму галавы падчас чарговай спробы прарыву мяжы


Польскі жаўнер трапіў у шпіталь пасля ранення ў галаву каменем, кінутым з беларускага боку, паведаміла памежнае ведамства Польшчы.

Траўму вайсковец атрымаў падчас чарговай спробы прарыву беларуска-польскай мяжы. Пацярпелы цяпер у шпіталі.

Польская памежная служба апублікавала здымак, які дазваляе ацаніць памер камянёў, што ляцелі ў памежнікаў.

За мінулыя содні беларуска-польскую мяжу спрабавалі незаконна мінуць 38 чалавек.

Польскі бок за мінулы год зафіксаваў каля 40 тысяч спробаў незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі. Год раней – 122. Апошнім часам мігранты спрабуюць пракрасціся на польскую тэрыторыю невялікімі групамі. Паводле заяваў польскіх памежнікаў, дапамагаюць мігрантам незаконна перайсці мяжу беларускія сілавікі.

Hавiны
БТ: У «Брузгах» засталося каля 500 мігрантаў. А куды падзеліся астатнія?
2022.01.18 10:59

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў