«Як пілі, гэтак і будзем піць! Чым больш, тым лепш!»


Ці беларусы сапраўды самая пітушчая нацыя, і колькі можна выпіць без шкоды для здароўя? З такім пытаннем журналісты «Белсату» выйшлі на вуліцы Пінску.

{movie}«Як пілі, гэтак і будзем піць! Чым больш, тым лепш!» – апытанне на вуліцах Пінску|right|16402{/movie}

«Я магу і пляшку, і дзве – мне хопіць!» – з непрыхаваным задаваленнем кажа мужчына сталага ўзросту.

«Я не пагаджаюся, што ў нас самы пітушчы народ. Хаця б таму, што ён не пітушчы!» – кажа адна з апытаных жанчын.

«Пілі ды будзем піць! Чым больш, тым лепш», – з гонарам адказвае адзін з жыхароў Пінску.

У відэа – больш адказаў мінакоў. Самая свежая статыстыка на тэму алкагалізму ў Беларусі тут.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў