Развітанне з праваабаронцам Алегам Гулаком адбудзецца ў Вільні


Развітанне з Алегам Гулаком пройдзе 20 снежня ва ўніверсітэцкім касцёле Святых Янаў у Вільні, паведамляе радыё «Свабода». Жалобная цырымонія пачнецца а 14:00.

Праваабаронца Алег Гулак.
Фота: Беларускі Хельсінкскі камітэт / belhelcom.org

Стала вядома, дзе і калі развітаюцца са старшынём Беларускага Хельсінкскага камітэту Алегам Гулаком. Цырымонія адбудзецца заўтра, 20 снежня, ва ўніверсітэцкім касцёле Святых Янаў у Вільні на Святаянскай вуліцы (Šv. Jono g.) 12. Грамадзянская паніхіда будзе трываць з 14:00 да 17:30.

Алег Гулак памёр 16 снежня. Яму было 55 гадоў. Спынілася сэрца.

Гулак з 1996 года працаваў у Беларускім Хельсінкскім камітэце, з 2008-га – старшыня гэтай праваабарончай арганізацыі. Як грамадскі абаронца браў удзел у сотнях судовых працэсах і грамадскіх дзеяннях у абароне правоў асобаў, якія сталіся ахвярамі пераследу ў Беларусі.

Меркаванні
Я ведала Алега Гулака ледзь не ўсё жыццё
2022.12.19 09:57

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў