Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным саюзныя праграмы. Напярэдадні той намякнуў на дыялог з апазіцыяй


У пасяджэнні ў рэжыме відэаканферэнцыі ўзялі ўдзел Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка.
Фота: kremlin.ru

19 лістапада адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Прэс-службы палітыкаў не паведамляюць, хто быў ініцыятарам размовы.

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, абмеркавалі развіццё двухбаковых стасункаў і ў прыватнасці рэалізацыю 28 саюзных праграмаў. Таксама «абмяняліся думкамі ў цэлым адносна сітуацыі ў Беларусі і Расеі», а Лукашэнка праінфармаваў Пуціна пра абстаноўку на межах Беларусі з краінамі Еўразвязу.

У Крамлі дадалі больш падрабязнасцяў размовы. Паводле расейскага боку, Лукашэнка і Пуцін працягнулі абмеркаванне міграцыйнай сітуацыі на межах Беларусі з краінамі Еўразвязу.

Hавiны
Ціханоўская і Латушка пракаментавалі заяву Пуціна пра дыялог
2021.11.18 19:44

Лукашэнка «інфармаваў пра крокі для дээскалацыі крызісу і гуманітарнай дапамогі мігрантам, што робяцца ў Менску, а таксама аб праведзенай 17 лістапада чарговай размове праз тэлефон з выканальніцаю абавязкаў федэральнага канцлера Нямеччыны Ангелаю Мэркель». Бакі «адзначылі важнасць наладжвання ўзаемадзеяння Менску з Еўразвязам для ўрэгулявання праблемы».

Яна закранулі таксама некаторыя аспекты расейска-беларускай супрацы ў гандлёва-эканамічнай сферы і дамовіліся на працяг рэгулярных кантактаў на розных узроўнях.

Hавiны
Пуцін заклікаў да дыялогу паміж уладамі і апазіцыяй у Беларусі
2021.11.18 17:11

Нагадаем, што 18 лістапада Пуцін заклікаў да дыялогу паміж уладамі і апазіцыяй у Беларусі.

«Так, мы ведаем, што сітуацыя ў Беларусі хоць і супакоілася ўнутры краіны, але тым не менш праблемы ёсць. Мы цудоўна разумеем гэта і, вядома, заклікаем да дыялогу паміж уладамі ды апазіцыяй», – сказаў прэзідэнт РФ.

Палітолаг Валер Карбалевіч лічыць гэта ўсяго толькі тролінгам Лукашэнкі з боку кіраўніка Расеі, які помсціць беларускаму дыктатару за ўпартасць.

Hавiны
Валер Карбалевіч: «Заклік Пуціна да перамоваў з апазіцыяй – гэта тролінг Лукашэнкі»
2021.11.18 21:43

МГ belsat.eu

Стужка навінаў