Берасцейка трымала ў здымнай кватэры курэй. Гаспадыня кватэры плануе падаць на яе ў суд


Гаспадыня двухпакаёвай кватэры на вуліцы Маскоўскай у Берасці і суседзі доўгі час не ведалі, што іх новая суседка ператварыла здымную кватэру ў ферму.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: vm.ru

Гэта звычайны берасцейскі дом, трэці паверх. Ніхто з суседзяў не мог такога і ўявіць.

«На лесвічнай пляцоўцы з’явіліся дзіўны пахі, аднойчы мы чулі, як крычаў певень, мы проста не маглі паверыць, што ён сапраўдны», – распавяла «Белсату» адна з жыхарак гэтага дому.

Гаспадыня кватэры здала яе жанчыне амаль год таму, доўгі час новая жыхарка прыдумляла розныя прычыны, каб не пускаць яе ў жытло. І вось у лістападзе гаспадыня выклікала працаўнікоў ЖЭС і міліцыю, якія ўзламалі дзверы і пабачылі некалькі курэй, пеўня, сабаку і котку з кацянём. Уся кватэра была ў курыным памёце.

Гаспадыня кватэры разарвала з аматаркай сельскай гаспадаркі дамову і цяпер плануе падаць на яе ў суд, каб у кватэры быў зроблены рамонт.

Hавiны
Беларусь можа застацца без «Яндекс.Такси»? Што яшчэ зменіць новы ўказ
2021.11.19 13:55

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў