«Белтэлекам» заявіў пра цяжкасці з доступам да заходняга сегменту інтэрнэту


Мігранты на пункце пропуску Брузгі, Беларусь. 15 лістапада 2021 года.
Фота: gpk.gov.by

«Белтэлекам» паведаміў пра пашкоджанне кабелю, пракладзенага ў напрамку Польшчы, які выкарыстоўваецца для забеспячэння сувязі з інтэрнэтам.

«У звязку з пашкоджаннем кабелю ў кірунку партнёра ў Польшчы магчымыя цяжкасці з доступам у інтэрнэце да рэсурсаў «заходняга» сегменту. Просім прабачэння за прычыненыя нязручнасці», – заявілі ў «Белтэлекаме».

Абноўлена
Беспарадкі на мяжы. Мігранты кідалі камяні, палякі ўжылі вадамёт. Адзін паліцыянт паранены
2021.11.16 12:23

Нагадаем, што апошнія тыдні на мяжы Беларусі з Польшчаю праходзілі сутыкненні мігрантаў, якія былі з беларускага боку, з польскімі памежнікамі. Пры гэтым быў разбураны пункт пропуску Брузгі і высечаныя дрэвы каля мяжы, якія пасля выкарыстоўваліся для абагрэву лагеру мігрантаў ды прарыву імі мяжы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў