Ноччу сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі


Ноччу 20 кастрычніка па ўсходзе Беларусі чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м / с. Сіноптыкі абвесцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Ноччу і раніцай 20 кастрычніка ў цэнтральных і ўсходніх рэгіёнах нашай краіны пройдуць дажджы. Па ўсходзе краіны будзе моцны вецер з парывамі 15-20 м / с. У сувязі з гэтым Белгідрамет абвесіцў аранжавы ўзровень небяспекі.

Уначы 20 кастрычніка існуе верагоднасць выпадзення першага ў гэтым асеннім сезоне мокрага снегу. Днём 20 кастрычніка чакаецца рост атмасфернага ціску, дажджы спыняцца. Ноччу прагназуецца ад 2-х градусаў марозу да 4-х цяпла, днём ад 4-х градусаў вышэй за нуль да 9-ці са знакам плюс, па захадзе краіны паветра прагрэецца да 11 градусаў.

Пераважна без ападкаў надвор’е захаваецца 21 кастрычніка, але ў гэтыя выходныя 22 і 23 кастрычніка, паводле папярэдняга прагнозу, дажджоў зноў стане больш.

21 кастрычніка ноччу прагназуецца ад 2-х марозу да 5-ці цяпла. Днём чакаецца ад 7-мі да 12-ці вышэй за нуль.

Hавiны
У Беларусі хочуць вырабляць вакцыну супраць каронавіруса ў выглядзе таблетак
2022.10.19 12:48

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў