Гуцэрыеў патрабуе праз суд зняцця санкцыяў ЕЗ


Расейскі мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў, якога называюць «гаманцом» Лукашэнкі, звярнуўся з позвай у суд Еўразвязу. Гуцэрыеў спрабуе дамагчыся адмены санкцыяў ЕЗ супраць яго. Паводле афіцыйнага часопісу ЕЗ, звароты алігарха зарэгістравалі ў канцы жніўня – пачатку верасня.

Гуцэрыеў і Лукашэнка.
Фота: presdeint.gov.by

Расейскі алігарх Міхаіл Гуцэрыеў звярнуўся з позвай у суд Еўразвязу. «Гаманец» Лукашэнкі сцвярджаецца, што ўключэнне яго ў санкцыйныя спісы – памылковае, і гэта, маўляў, парушае ягонае права на ўласнасць і свабоду вядзення бізнесу, на асабістае жыццё і абарону. У сваім звароце Гуцарыеў патрабуе адмены санкцыяў ЕЗ у дачыненні да яго.

Раней падобныя пазовы ў суд Еўразвязу падавалі беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы (БелАЗ, МАЗ і «Белаэранавігацыя»).

24 чэрвеня Рада ЕЗ зацвердзіла эканамічныя сектаральныя санкцыі, якія закранулі калійную, нафтаперапрацоўчую, машынабудаўнічую галіны.

У Беларусі Міхаіл Гуцэрыеў будуе Нежынскі горна-абагачальны камбінат. Праект алігарх рэалізоўваў праз «GCM Global Energy PLC», гэтая брытанская кампанія, якая з’яўляецца суўладальніцаю прадпрыемства «Слаўкалій». Пасля ўвядзення ў чэрвені санкцыяў Гуцэрыеў перадаў свой пакет акцыяў малодшаму брату – Саіту-Саламу. Таксама алігарх пакінуў пасаду кіраўніка рады дырэктараў «РуссНефти».

Аб’ектыў
Алігарх Лукашэнкі пацярпеў ад санкцыяў
2021.09.02 23:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў