Вынікі ўдару Азербайджана па Нагорным Карабаху: ёсць загінулыя і параненыя


У выніку абстрэлаў Нагорнага Карабаху, якія Азербайджан праводзіць падчас «антытэрарыстычнай аперацыі», ёсць першыя ахвяры сярод мірнага насельніцтва, уключаючы дзяцей.

Абстрэлы Нагорнага Карабаху. Сцепанакерт, 19 верасня 2023 года.
Фота: Siranush Sargsyan / Х

Паводле выдання News.am, якое спасылаецца на амбудсмэна Нагорнага Карабаха Гегама Сцепаняна, у выніку атак Азербайджана ёсць як мінімум двое загінулых, сярод якіх адно дзіця. Колькасць параненых вырасла да 23 чалавек, раней паведамлялася, што параненымі лічыліся 11 чалавек (8 з іх – дзеці).

З дзіцячай лякарні «Арэвік», якая знаходзіцца ў Сцепанакерце (сталіца Нагорнага Карабаха), пацвердзілі, што да іх былі дастаўлены 6–7 дзяцей.

Нагадаем, што Мінабароны Азербайджану паведаміла пра «антытэрарыстычныя мерапрыемствы лакальнага характару» у Нагорным Карабаху. Баку сцвярджае, што гэта адказ на «сістэматычныя абстрэлы пазіцыяў азербайджанскай арміі фармаваннямі ўзброеных сілаў Арменіі». У Азербайджанскім ведамстве адзначылі, што ўжываецца высокадакладная зброя і што цывільнае насельніцтва і аб’екты цывільнай інфраструктуры «не з’яўляюцца цэлямі, з ладу выводзяцца толькі легітымныя вайсковыя цэлі».

У той жа час жыхары Сцепанакерта паведамляюць аб тым, што ў горадзе абстрэльваюцца грамадзянскія аб’екты.

Абноўлена
Абвастрэнне ў Нагорным Карабаху. Азербайджан пачаў «антытэрарыстычныя мерапрыемствы»
2023.09.19 14:08

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў