Грузінскі актор і спявак Вахтанг Кікабідзэ перадаў грошы са свайго канцэрту на дапамогу ЗСУ


Увесь збор з канцэрту ў гонар свайго 84-годдзя, які прайшоў 19 ліпеня ў Батумі, Вахтанг Кікабідзэ аддаў на дапамогу Збройным сілам Украіны, паведамляе «Зеркало недели. Украина».

Вахтанг Кікабідзэ.
Фота: DW

Падарунак ад Кікабідзэ ўжо даставілі ва Украіну. Гэта мікрааўтобус з сухпайкамі для вайскоўцаў, якія перададуць артылерыйскай брыгадзе № 26.

Вахтанг Кікабідзэ паведаміў, што бліжэйшым часам збіраецца наведаць Украіну з канцэртамі падтрымкі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў