Расея размесціць ядравую зброю ў Беларусі на неабмежаваны час


Дамоўленасць аб знаходжанні расейскай тактычнай ядравай зброі (ТЯЗ) на тэрыторыі Беларусі не прадугледжвае часавых рамак. Пра гэта заявіў дырэктар другога дэпартаменту краінаў СНД МЗС Расеі Аляксей Палішчук.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Ядравая зброя.
Фота: mil.ru

«Што тычыцца магчымых часовых рамак знаходжання расейскай ТЯЗ на тэрыторыі Беларусі, то якіх-небудзь абмежаванняў на гэты конт расейска-беларускія дамоўленасці не прадугледжваюць», – сказаў Аляксей Палішчук.

Таксама ён заявіў, што ў цяперашняй геапалітычнай сітуацыі асноўнымі ўмовамі гіпатэтычнага вяртання тактычнай ядравай зброі ў Расею маглі б стаць «адмова ЗША і NATO ад курсу на падрыў бяспекі і суверэнітэту Расеі і Беларусі». Паводле ягоных словаў, такому кроку павінен папярэднічаць поўны вывад усёй амерыканскай ядравай зброі на тэрыторыю ЗША з ліквідацыяй адпаведнай інфраструктуры ў Еўропе.

Нагадаем, у канцы сакавіка міністры абароны Беларусі і Расеі падпісалі дакументы, згодна з якімі дазваляецца размяшчэнне расейскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. Тады расейскі бок сцвярджаў, што кантроль над ім і рашэнне аб ужыванні застаецца за Масквой.

Тады Лукашэнка пацвердзіў гэта, але заявіў, што кіраваць ім будзе Беларусь. Аднак пазней ён прызнаў, што для выкарыстання размешчанай у Беларусі ядзернай зброі яму трэба будзе стэлефанавацца з Пуціным.

Аналітыка
Ядравая зброя ў Беларусі – што рабіць беларусам і Захаду? Адмысловае выданне «Белсату»
2023.06.17 15:47

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў