Расея не дапусціла прадстаўнікоў ААН у пацярпелыя раёны Херсонскай вобласці


Расея адмовіла гуманітарнай місіі ААН у доступе да акупаваных раёнаў левабярэжнай часткі Херсонскай вобласці, якія пацярпелі пры падрыве плаціны Кахоўскай ГЭС, паведаміла прэс-служба арганізацыі.

Вынікі падрыву Кахоўскай ГЭС. Крыніца: mvs_ukraine / Telegram

«Урад Расейскай Федэрацыі пакуль што адхіліў наш зварот аб доступе да раёнаў пад яго часовым ваенным кантролем. ААН працягне працаваць над атрыманнем неабходнага доступу. Мы заклікаем расейскія ўлады дзейнічаць паводле іх абавязальніцтваў у адпаведнасці з міжнародным гуманітарным правам», – заявіла каардынатар ААН па гуманітарных пытаннях ва Украіне Дэніс Браўн.

У ААН таксама паабяцалі «зрабіць усё, што можна, для падтрымкі ўсіх людзей – у тым ліку пацярпелых у выніку нядаўняга разбурэння дамбы, якім тэрмінова патрэбна жыццёва неабходная дапамога, дзе б яны ні знаходзіліся».

Нагадаем, Кахоўская ГЭС, якая знаходзіцца пад кантролем расейскіх войскаў, была падарваная ў ноч на 6 чэрвеня, у выніку чаго прарвала плаціну станцыі, а тэрыторыі ніжэй па цячэнні Дняпра аказаліся затопленыя, пачалася эвакуацыя. Падрыў Кахоўскай ГЭС таксама выклікаў экалагічную катастрофу. Украінскі бок паведамляе пра 17 загінулых у выніку падрыву ГЭС, яшчэ 31 чалавек прапаў без вестак. Расейскі бок пакуль не агучваў колькасць пацярпелых ці загінулых.

Hавiны
З’явіліся новыя спадарожнікавыя здымкі зруйнаванай Кахоўскай ГЭС
2023.06.17 13:29

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў