У Беларусі хочуць размяркоўваць студэнтаў-платнікаў


Ігар Карпенка.
Фота: БелТА

Беларускія чыноўнікі выступілі на супольным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі. Пра гэта паведамляе БелТА.

На пасяджэнні сярод іншага прагучала прапанова аб абавязковым адпрацоўванні выпускнікамі ВНУ, якія навучаліся на платнай аснове.

Віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка назваў размеркаванне на першае працоўнае месца ўзнагародаю для тых, хто атрымлівае адукацыю на бюджэтнай аснове.

А міністр адукацыі Ігар Карпенка дадаў, што прадугледжаная магчымасць даваць першае працоўнае месца і статус маладога спецыяліста і платнікам, якія звярнуліся ў камісію для размеркавання.

«Такіх у нас каля 1 тыс. чалавек на год. Але калі рабіць абавязковым размеркаванне для гэтай катэгорыі, не зразумелы механізм кампенсацыі сродкаў, калі чалавек не паедзе на месца адпрацоўкі, механізм стымулявання туды ехаць», – сказаў Карпенка.

На ягоную думку, лепш «заказчыкам кадраў трэба паклапаціцца, як замацоўваць у сябе кадры».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў