Школьніцы далі 1,5 года «хатняй хіміі» за тое, што яна паскардзілася на катаванні на Акрэсціна


Суд Партызанскага раёну Менску прызнаў вучаніцу адной з сярэдніх школаў сталіцы вінаватай у «загадзя ілжывым даносе аб здзяйсненні злачынства» (ч. 2 арт. 400 КК), бо яна падала скаргу на катаванні ў ізазятары на Акрэсціна. Пра гэта паведамляе прэс-служба Вярхоўнага Суда.

Дзяўчына, якая трапіла на лаву падсудных, нарадзілася ў 2004 годзе. Паводле прэс-рэлізу Вярхоўнага Суда, школьніца «наўмысна звярнулася ў Цэнтральны апарат Следчага камітэту з заявай аб учыненых у дачыненні яе злачынствах, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх, якія нібыта мелі месца ў жніўні 2020 года на тэрыторыі г. Менску і ў памяшканні ЦІП ГУУС Менгарвыканкаму, якія выявіліся ў збіцці яе дубінкамі невядомымі працаўнікамі міліцыі, а таксама ў незаконным затрыманні і пазбаўленні волі».

Сцвярджаецца, што на судовым пасяджэнні дзяўчына цалкам прызнала сваю віну. Суд Партызанскага раёну прызнаў яе вінаватай у «загадзя ілжывым даносе аб здзяйсненні злачынства» і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год 6 месяцаў.

Гісторыі
«Жывёліны, вы не ўяўляеце, куды трапілі. У пекла!» Гісторыя № 11 праекту «Мне яшчэ пашанцавала»
2021.03.11 09:00

У жніўні 2020 года тысячы затрыманых удзельнікаў пратэстаў у Менску ды іншых гарадах краіны сталі ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў ды іншых відаў жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання. Беларускія праваабаронцы задакументавалі больш за 1000 сведчанняў ахвяраў катаванняў. Іх аналіз дазваляе сцвярджаць, што катаванні насілі масавы, сістэмны характар ​​і былі арганізаванай, палітычна матываванай карнай акцыяй уладаў дзеля запалохвання беларускага грамадства, лічаць праваабаронцы.

Улады прызналі, што былі пададзеныя сотні скаргаў на дзеянні сілавікоў у жніўні 2020 года. Аднак не было распачата ніводнай крымінальнай справы, і ніводнаму сілавіку не выставілі абвінавачанняў у адпаведных парушэннях.

Артыкулы
Двое мужчынаў, якія падалі ў пракуратуру Нямеччыны заявы на Лукашэнку, распавялі свае гісторыі
2021.05.10 13:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў