Затрыманне 54 чалавек за пратэсты 2020 года, новыя палітвязні і «экстрэмісты». Рэпрэсіі 19 красавіка


У Беларусі працягваюць рэпрэсаваць удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту 2020 года. Як паведамляе Следчы камітэт, надоечы ў Фаніпалі затрымалі 54 чалавекі. Акрамя таго, у пятніцу былі папоўненыя «экстрэмісцкія» спісы, а праваабаронцы прызналі палітвязнямі чарговых 11 чалавек. Падрабязней – у нашай хроніцы рэпрэсіяў у Беларусі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота:  na-dache.pro

У чарговы пятнічны апдэйт «экстрэмісцкіх» матэрыялаў трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты «Гродно Фолюш», «Гродно Вишневец», «Гродно/Валанцеры», «lidadlia», «Хроника Антивоенного Движения», «Будни свинопаса», «Resistance Chat», «плодотворные дебютные идеи»;
  • Instagram старонкі «Borisov Town», «stylski_dd», «v.pashtouki», «znivien_2020»;
  • сайт і сацсеткі Дзмітрыя Балкунца;
  • манаграфія Віктара Суворава, кнігі «День «М». Когда началась Вторая Мировая война? Нефантастическая повесть-документ», «Ледокол. Кто начал Вторую Мировую войну? Нефантастическая повесть-документ»;
  • старонкі ў «Аднакласніках» «Денис Соколовский», «Аляксей Субатовiч», «Наш Дом», «Ольга Карач»;
  • TikTok-старонкі «chats.97», «Belgirl», «Крысцiна Чабор», «BeLaRuS», «Bumerang2020», «lukavyenovosti».

У Гомельскай вобласці сілавікі затрымалі як мінімум чатырох чалавек. «Пакаяльныя відэа» апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Сцвярджаецца, што жыхары Гомельшчыны былі затрыманыя за падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы. Вядомыя імёны двух – Уладзімір Кузьміч і Андрэй Петрашэнка.

Hавiны
У Фаніпалі за пратэсты-2020 затрымалі 22-гадовую дзяўчыну
2024.04.19 11:38

У Фаніпалі затрымалі 22-гадовую дзяўчыну за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Паводле Следчага камітэту, затрыманай інкрымінаваны арт. 342 КК РБ(«Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Ведамства таксама паведамляе, што агулам за ўдзел у акцыях пратэсту ў Фаніпалі былі затрыманыя 54 чалавекі.

Ігар Аліневіч.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА. Вядома, што з пачатку 2024 года Ігара адпраўлялі ў штрафны ізалятар ужо некалькі разоў. Ігар асуджаны да 20 гадоў зняволення.

Следчы камітэт распачаў спецыяльнае вядзенне ў дачыненні да 44-гадовага Юрыя Качуры – яго збіраюцца судзіць завочна. Мужчыне інкрымінаваныя ч. 1 арт. 130 КК («Распальванне варожасці») і арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Фёдар Шведаў.
Фота: БелТА

Зорку «Што? Дзе? Калі?» 48-гадовага Фёдара Шведава асудзілі да 3,5 гадоў «хіміі». Яго абвінавацілі паводле арт. 361-2 КК («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»).

Затрымалі мужчыну, які пісаў вершы пра свабоду. «Пакаяльнае відэа» апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. На ім мужчына кажа, што пісаў вершы з «негатыўным зместам». Вядома, што затрыманы працуе інжынерам.

У пятніцу 19 красавіка праваабаронцы прызналі палітвязнямі 11 зняволеных.

Hавiны
У Беларусі 11 новых палітвязняў
2024.04.19 20:31

Стала вядома, што ў судзе Савецкага раёну Менску 7 сакавіка асудзілі Вадзіма Асаёнка паводле ч. 1 арт. 342 КК да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія».). Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэснай акцыі ў Менску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку.

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі 22 чалавекі – цяпер у ім 3997 прозвішчаў. Сярод іншых, у спіс трапілі асуджаны за абразу супрацоўнікаў міліцыі Дзмітрый Палякоў, а таксама цэлая сям’я – Мікша Валер, Мікша Валянціна і Мікша Павел.

Актывістку руху «Маці-328» Марыну Кісялевіч пераводзяць з «хіміі» у калонію. У траўні 2022 года жанчыну асудзілі да 4 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Па інфармацыі праваабаронцаў, 12 красавіка 2024 прайшло судовае пасяджэнне па ўзмацненні пакарання палітзняволенай.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў