У Менску пачынаецца суд над журналістам Ігарам Карнеем. Яму пагражае да 6 гадоў калоніі


Справу Ігара Карнея разглядае Менскі гарадскі суд, піша праваабарончы цэнтр «Вясна». Журналіста абвінавачваюць ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Гэты артыкул прадугледжвае да 6 гадоў зняволення.

Журналіст Ігар Карней.
Крыніца: «Вясна» / spring96.org

Пра затрыманне Ігара Карнея стала вядома 17 ліпеня. Удома ў журналіста ўчынілі ператрус, міліцыя выняла камп’ютары і тэлефоны. Спачатку Карнея арыштавалі на 10 содняў, потым супраць яго адкрылі крымінальную справу. На час следства яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

56-гадовага журналіста абвінавачваюць ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Гэты артыкул Крымінальнага кодэксу прадугледжвае да 4 гадоў абмежавання волі або да 6 гадоў зняволення.

Працэс у Менскім гарадскім судзе будзе весці Сяргей Кацэр.

Ігар Карней вядомы як аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі ў Беларусі цяпер 34 прадстаўнікі медыяў.

Hавiны
Беларусь апынулася на трэцім месцы па колькасці зняволеных журналістаў
2024.01.18 19:09

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў