Сямнаццаць гадоў таму распачалася Плошча-2006


Сямнаццаць гадоў таму ў Менску пачаліся паслявыбарчыя пратэсты, падчас якіх на Кастрычніцкай плошчы паўстала намётавае мястэчка.

19 сакавіка 2006 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, а ўвечары на Кастрычніцкай плошчы сабраўся шматтысячны мітынг прыхільнікаў апазіцыйных кандыдатаў Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна. Пратэстоўцы не верылі ў праўдзівасць абвешчаных Цэнтрвыбаркамам лічбаў і патрабавалі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. На наступны дзень, 20 сакавіка, на плошчы паўстала намётавае мястэчка. Падчас тых падзеяў прыхільнікі пераменаў сталі называць Кастрычніцкую плошчу імем Кастуся Каліноўскага.

Уначы на 24 сакавіка лагер пратэстоўцаў быў разгромлены, больш за 500 чалавек затрыманыя.

25 сакавіка, на Дзень Волі, беларусы зноў выйшлі на масавую акцыю пратэсту ў Менску. Дэманстрацыя была разагнаная, а Казулін – арыштаваны. За гэтыя падзеі яму прысудзілі 5,5 года зняволення.

Сведкі. 2000-я
Прэзідэнцкія выбары 2006 года. Плошча і Дзень Волі
2017.04.12 14:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў