У Пінску праходзяць ператрусы ў журналістаў


З самой раніцы 19 сакавіка ў Пінску праходзяць аблавы ў дамах журналістаў.

Гэтак, а 6:30 да відэакарэспандэнта «Белсату» Андрэя Якімуша ў дзверы ламаліся невядомыя. Пра гэта ён паспеў паведаміць калегу. Цяпер ён на сувязь не выходзіць, паведамляе БАЖ.

Таксама з раніцы прыйшлі да журналіста Віктара Ярашука. Ён паспеў паведаміць, што ў яго забралі тэлефон.

Пасля ператруса Віктара Ярашука забралі сілавікі. Куды яго павезлі, пакуль невядома. Як невядома, ці скончыўся ператрус у Андрэя Якімуша.

Абодва журналісты раней адбылі арышты паводле арт. 23.34 КаАП.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў