МАЗ будуць збіраць у Зімбабвэ


МАЗ і зімбабвійская кампанія AVM падпісалі пагадненне аб стварэнні зборачнай вытворчасці. Пра гэта распавяла прэс-служба Міністэрства прамысловасці.

Беларуская дэлегацыя ў Зімбабвэ.
Фота: Минпром Беларуси / Telegram

На бізнес-форуме ў Зімбабвэ прысутнічаў намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык.

«Пасля бізнес-форуму было падпісанае пагадненне аб супрацы ААТ МАЗ і кампаніі AVM, якое прадугледжвае арганізацыю збірання тэхнікі на вытворчых магутнасцях кампаніі AVM з магчымасцю наступнай рэалізацыі ў бліжэйшыя краіны Афрыкі», – паведамляе Мінпрам.

Таксама, мяркуючы з заявы зімбабвійскага боку, МАЗ паставіць сваю прадукцыю ў Зімбабвэ.

«Мемарандум аб узаемаразуменні накіраваны на палягчэнне транспартных праблемаў за кошт паставак аўтобусаў, прыдатных як для сельскага, так і для гарадскога выкарыстання», – піша Міністэрства інфармацыі Зімбабвэ.

Яшчэ адзін мемарандум быў падпісаны паміж горадам Мутарэ і Менскім гарадскім упраўленнем МНС Рэспублікі Беларусь «на пастаўку пажарных машынаў і абсталявання».

Беларусь ужо пастаўляла ў Зімбабвэ пажарныя машыны. Іх закупы выклікалі вялікі скандал, паколькі, паводле звестак мясцовых СМІ, закупы прайшлі без тэндараў і па завышанай цане.

Аналітыка
Скандальнае сяброўства: стасункі Беларусі і Зімбабвэ выклікалі новыя падазрэнні
2022.09.15 20:37

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў