Напамін аб вогненных днях. У цэнтры Варшавы адкрылася выстава пратэснага мастацтва


Інсталяцыя з партрэтамі палітвязняў, барыкада як напамін аб вогненных днях у Серабранцы, лічбавае мастацтва ды карціны. У беларускім Моладзевым хабе ў цэнтры Варшавы адкрылася выстава пратэснага мастацтва REBELarus.

Мастак Уладзік Бохан расказвае пра свае працы і гісторыі іх стварэння наведвальнікам выставы пратэснага мастацтва REBELarus. Варшава, Польшча. 18 лютага 2022 года.
Фота: ВО / Белсат

Мастак Уладзік Бохан расказаў, што зрабіў гэтую выставу, каб паказаць іншы, больш радыкальны і рашучы, бок беларускага пратэсту. Да ўдзелу ў выставе ён запрасіў аўтараў, якія засталіся ў Беларусі і свайго расейскага калегу – Сямёна Скрапецкага.

«Я вырашыў запрасіць расейскіх мастакоў, улічваючы, што сітуацыя ў нашых краінах падобная. Яна ўзаемна ўплываюць адна на адну», – адзначыў Бохан.

Інсталяцыя «Барыкады» месціцца ў цэнтры залі, у якой праходзіць выстава пратэснага мастацтва REBELarus. Варшава, Польшча. 18 лютага 2022 года.
Фота: ВО / Белсат
Людзі здымаюць відэа падчас экскурсіі па выставе пратэснага мастацтва REBELarus, якая адчынілася ў Беларускім Моладзевым Хабе ў цэнтры Варшавы, Польшча. 18 лютага 2022 года.
Фота: ВО / Белсат
Дзяўчаты разглядаюць творы мастакоў падчас выставы пратэснага мастацтва REBELarus у Беларускім Моладзевым Хабе ў цэнтры Варшавы, Польшча. 18 лютага 2022 года.
Фота: ВО / Белсат
Мастачка Daria M. расказвае пра свае працы наведвальнікам выставы пратэснага мастацтва REBELarus. Варшава, Польшча. 18 лютага 2022 года.
Фота: ВО / Белсат
Людзі разглядаюць творы мастакоў падчас выставы пратэснага мастацтва REBELarus у Беларускім Моладзевым Хабе ў цэнтры Варшавы, Польшча. 18 лютага 2022 года.
Фота: ВО / Белсат
Гледачы разглядаюць творы мастакоў падчас выставы пратэснага мастацтва REBELarus у Беларускім Моладзевым Хабе ў цэнтры Варшавы, Польшча. 18 лютага 2022 года.
Фота: ВО / Белсат
Інсталяцыя з партрэтамі палітвязняў на выставе пратэснага мастацтва REBELarus, якая адчынілася ў Беларускім Моладзевым Хабе ў цэнтры Варшавы, Польшча. 18 лютага 2022 года.
Фота: ВО / Белсат
Гледачы разглядаюць творы мастакоў падчас выставы пратэснага мастацтва REBELarus у Беларускім Моладзевым Хабе ў цэнтры Варшавы, Польшча. 18 лютага 2022 года.
Фота: ВО / Белсат
Расейскі мастак Сямён Скрапецкі расказвае наведвальнікам выставы пратэснага мастацтва REBELarus пра свае працы, у якіх ён адлюстроўвае свой погляд на падзеі ў Расеі, і часам – на падзеі звязаныя я расейска-беларускімі адносінамі. Варшава, Польшча. 18 лютага 2022 года.
Фота: ВО / Белсат
Гледачы разглядаюць творы мастакоў падчас выставы пратэснага мастацтва REBELarus у Беларускім Моладзевым Хабе ў цэнтры Варшавы, Польшча. 18 лютага 2022 года.
Фота: ВО / Белсат

Падчас адкрыцця мастакі зладзілі экскурсію і расказалі наведнікам пра гісторыі сваіх твораў. Напрыклад, каб атрымаць дазвол на вываз сваіх прац, Бохану прыйшлося пафарбаваць некаторыя з іх гуашшу. Адзін з яго твораў адсылае да Шагалаўскай карціны «Над горадам». У Бохана ж АМАПавец трымае жанчыну на фоне менскіх краявідаў, намаляваных, нібы, на міліцэйскім шчыце. Як адзначаюць арганізатары выставы, шмат з аўтараў сутыкнуліся з палітыкай задоўга да падзей жніўня 2020-га.

Фота: ВО / Белсат
Фота: ВО / Белсат

Мастак з Расеі Сямён Скрапецкі расказаў падчас экскурсіі па выставе, што яго творы звязаныя з падзеямі, якія адбываюцца ў яго краіне. Сярод герояў твораў можна пазнаць Уладзіміра Пуціна, Аляксандра Лукашэнку, Сяргея Лаўрова ды іншых палітычных дзеячаў.

Паглядзець на творы мастакоў можна 18 і 19 лютага. Выстава даступна для наведнікаў старэйшых за 18 год.

Hавiны
«Balta-чырвона-balta». У Вільні адкрылася выстава карцін і фотаздымкаў, якая яднае беларусаў пачатку XX і XXI стагоддзяў
2022.02.16 19:52

ВО belsat.eu

Стужка навінаў