Сцюардэса «Белавіі» паляціць у космас 21 сакавіка


Расейская дзяржкарпарацыя «Роскосмос» прэзентавала эмблему карабля «Саюз МС-25» і паведаміла, што старт прызначаны на 21 сакавіка. У складзе экіпажу – бортправадніца «Белавіі» Марына Васілеўская.

Бортправадніца «Белавіі» Марына Васілеўская падчас рыхтавання да палёту ў космас. 6 кастрычніка 2023 года. Крыніца: roscosmos_gk / Telegram

Карабель «Саюз МС-25» даставіць на арбіту міжнародны экіпаж: расейскага касманаўта беларускага паходжання Алега Навіцкага, амерыканку Трэйсі Дайсан і сцюардэсу «Белавіі» Марыну Васілеўскую.

Старт на Міжнародную касмічную станцыю запланаваны на 21 сакавіка.

Эмблема экіпажу карабля «Саюз МС-25». Крыніца: roscosmos_gk / Telegram

На прэзентаванай эмблеме – дзяржаўныя сцягі Расеі, Беларусі і ЗША, прозвішчы касманаўтаў і гара Казбек, гэта пазыўны экіпажу.

«Эмблема выкананая ў форме шчыта, што азначае перамогу і дасягненне мэтаў. Дзяржаўныя сцягі краінаў – удзельніц палёту нанесеныя ў форме трохкутніка, што азначае згуртаванне экіпажу», – адзначаецца ў паведамленні расейскай карпарацыі «Роскосмос».

Плануецца, што Навіцкі і Васілеўская прабудуць на МКС 12 содняў і вернуцца на Зямлю на караблі «Саюз МС-24», прыстыкаваным да станцыі.

Hавiны
Беларусь далучылася да кітайска-расейскага праекту стварэння навуковай месяцавай станцыі
2023.10.24 10:35

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў