Віктар Януковіч: Патрабуйце рэферэндуму!


Экс-кіраўнік Украіны звярнуўся да ўкраінскага народу. Гэтым разам пісьмова.

У сваім звароце Януковіч надалей лічыць сябе легітымным прэзідэнтам, дзейсных кіраўнікоў Украіны – «самазванцамі, якія захапілі ўладу пры падтрыманні заходніх краінаў». А таксама, заклікаў украінцаў патрабаваць правядзення рэферэндуму у кожным рэгіёне краіны.



Дэпутаты Вярхоўнай Рады назвалі заяву Януковіча фікцыяй і заклікам да расколу Украіны.

Акрамя таго збеглы «прэзідэнт» папрасіў лічыць яго ганаровым лідарам «Партыі рэгіёнаў».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў