У картэж Джо Байдэна ўрэзаўся аўтамабіль


Аўтамабіль урэзаўся ў прыпаркаваны пазадарожнік, які ахоўваў картэж прэзідэнта ЗША. Гэта адбылося ўвечары 17 снежня, калі Джо Байдэна пакідаў свой перадвыбарчы штаб. Джо і Джыл Байдэны не пацярпелі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн рэагуе пасля таго, як аўтамабіль урэзаўся ў пазадарожнік Сакрэтнай службы.
Фота: NATHAN HOWARD / Reuters / Forum

Байдэн ішоў з перадвыбарчага штабу да браняванага пазадарожніка, які чакаў яго, калі седан урэзаўся ў аўтамабіль Сакрэтнай службы ЗША. Гэтае аўта выкарыстоўвалі для перакрыцця скрыжаванняў каля штабу на час ад’езду Джо Байдэна. Затым седан паспрабаваў працягнуць рух па перакрытым скрыжаванні. Тады працаўнікі Сакрэтнай службы акружылі машыну са зброяй і загадалі кіроўцу падняць рукі ўверх.

Байдэна праводзілі ў машыну, дзе ўжо сядзела ягоная жонка, і адвезлі дадому. У астатнім інцыдэнт ніяк не паўплываў на графік прэзідэнта ЗША.

Пазней Сакрэтная служба паведаміла, што здарэнне не было наўмысным.

Аналітыка
Байдэн перамовіў з «дыктатарам» Сі. Пра што (не) змаглі дамовіцца Кітай І ЗША
2023.11.17 19:29

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў