Зборная Аргентыны стала чэмпіёнам свету па футболе


У фінальнай гульне чэмпіянату свету ў Катары 18 снежня зборная Аргентыны перамагла ў серыі пенальці нацыянальную каманду Францыі.

Заўзятар зборнай Аргентыны на Чэмпіянаце свету па футболе ў Катары. 18 снежня 2022 г.
Фота: Mike Egerton / PA Images / Forum

Лік у гульні на 23-ей хвіліне адкрыў з пенальці Льёнэль Мэсі. На 36-ай хвіліне Аргентына забіла яшчэ, злавіўшы французаў на контратацы – голам адзначыўся Ды Марыя. У другім тайме французы зраўнялі лік: на 80-ай хвіліне з пенальці і 82-ой з гульні забіў Мбапэ. Такім чынам асноўны час матчу скончыўся з лікам 2:2.

На гэтым чэмпіянаце свету ў Аргентына ўжо была такая сітуацыя, калі ў 1/4 фінала яна ўпусціла розніцу ў два мячы ў матчы супраць Нідэрландаў, але перамагла ў серыі пенальці.

Льёнэль Мэсі, фінал ЧС-2022.
Фота: OptaJoe / Twitter

На 109-ай хвіліне гульні Мэсі зрабіў галявы дубль і зноў вывеў сваю зборную наперад. Але за дзве хвіліны да канца дадатковага часу Мбапэ аформіў хет-трык. Матч скончыўся з лікам 3:3. У серыі пенальці больш пашанцавала Аргентыне, Францыя не забіла два пенальці.

Гэты трэці тытул зборнай Аргентыны ў гісторыі. Чарговай перамогі заўзятарам паўднёвамерыканскай каманды прышлося чакаць 36 гадоў: да гэтага яна перамагала ў 1978 і 1986 годзе.

Найчасцей чэмпіянат свету выйгравала Бразілія (пяць разоў), Нямеччына і Італія (па чатыры разы).

Лепшым бамбардзірам чэмпіянату свету сталі Кільян Мбапэ (8 галоў), Льёнэль Мэсі (7 галоў), Хульян Альварэс (4 гола), Алівіе Жыру (4 гола).

Нагадаем, што бронзавая медалі чэмпіянату свету выгуляла зборная Харватыі якая была мацней Марока, апошняя стала першай афрыканскай камандай, якая выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету.

АC belsat.eu

Стужка навінаў