Улады абяцаюць у 2023 годзе павысіць заробкі бюджэтнікам на 17%


Намеснік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка ў інтэрвʼю «ОНТ» заявіў, што сярэдні заробак у бюджэтнай сферы ў 2023 годзе складзе 1454 BYN.

Віцэ-прэмʼер заявіў, што ў наступным годзе 45% кансалідаванага бюджэту будуць накіраваныя на сацыяльную сферу.

«І мы плануем павялічваць расходы на ахову здароўя – каля 16 %, у сферы адукацыі – на 20 %, – адзначыў ён. –

Мы плануем павелічэнне заработнай платы ў цэлым па бюджэтнай сферы каля на 17 %.

Калі ў бягучых умовах у бюджэтнай сферы сярэдняя заработная плата 1258 рублёў, то ў наступным годзе мы плануем выйсці на 1454 рубля».

Нагадаем, па стане на лістапад гадавы рост інфляцыі ў Беларусі склаў 13,3%.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў